Экскурсія на гульнёвую пляцоўку

На тэрыторыі нашага аграгарадка знаходзіцца гульнёвая пляцоўка з сучаснымі атрыбутамі, спартыўнымі канструкцыямі. Мы з дзецьмі адправіліся на экскурсію на гульнёвую пляцоўку. Дзеці гулялі ад душы, запомніліся ім арыгінальныя архітэктурныя формы, дэкаратыўныя элементы. Гульнёвая пляцоўка заўсёды з'яўляецца ўлюблёным месцам адпачынку дзяцей, сем'яў, якія жывуць у аграгарадку.